Фота: NBS24

Фота: NBS24

Кітайскі брэнд адзення з неадназначнай назвай EBLAN вырашыў упершыню выйсці на расійскі рынак. Пра гэта 12 чэрвеня напісала выданне «Восток. Медиа».

Паводле інфармацыі выдання, брэнд ужо пачаў рыхтаваць адгрузку тавараў на расійскія прылаўкі, а самі піяр-менеджары кітайскай кампаніі лічаць, што іх прадукцыя будзе мець вялікі поспех сярод пакупнікоў.

Аднак не ўсё так проста, як падаецца.

«Расійская цэнзура наўрад ці прапусціць краму з падобнымі шыльдамі. Таму кітайскаму брэнду адзення давядзецца старанна падумаць над сваёй назвай і слоганам, каб у расійскага боку не ўзнікала да яго пытанняў», — піша выданне «Восток. Медиа».

Характэрна, што падобныя назвы ў кітайскіх брэндаў не ёсць чымсьці выключным. Напрыклад, у самім Кітаі і іншых краінах можна сустрэць такія кітайскія кампаніі, як крама касметыкі O HUI, крамы жаночай бялізны Dai Hui і Eblin і гэтак далей.

Чытайце таксама:

Індыйскі Mcdonald's выпусціў рэкламу, якую ў інтэрнэце назвалі прапагандай дамаганняў на працоўных месцах

Рэстаран у Японіі падаў у суд на наведвальніка за аблізванне чужых талерак

Выпусцілі гелі для душу, якія змываюць негатыў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?