У кампаніі адзначылі, што ролікі кліента прывялі да рэзкага падзення колькасці наведвальнікаў у рэстаранах па ўсёй краіне, а таксама да падзення акцый, што прынесла страты звыш 100 млн даляраў.

Цяпер Sushiro патрабуе ад хлопца выплаты 480 тысяч даляраў у якасці кампенсацыі шкоды. Малады чалавек прызнаў сваю віну і заявіў, што шкадуе пра свой учынак.

Хваля «сушы-тэрарызму» ўзрушыла японскія рэстараны ў пачатку гэтага года. Карыстальнікі пачалі публікаваць фота і відэа, на якіх яны «здзекуюцца» з ежы ва ўстановах, якія падаюць стравы з дапамогай канвеера.

Чытайце таксама:

Індыйскі Mcdonald's выпусціў рэкламу, якую ў інтэрнэце назвалі прапагандай дамаганняў на працоўных месцах

Выпусцілі гелі для душу, якія змываюць негатыў

Прыехаў з уласным кухарам, любіць дранікі і мачанку. Як у Мінску жыве японскі пасол

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?