Выглядае, што новы маршрут Ціват — Вільня, які чарнагорская кампанія Air Montenegro запусціла толькі ў канцы мая, вырашыў сёння скараціць шлях і праляцець над тэрыторыяй Беларусі. Пры гэтым змяненне курсу палёту не было апраўдана дрэннымі ўмовамі надвор'я на іншых паветраных калідорах у Літву.

Пасля прымусовай пасадкі самалёта RyanAir у Менску, у выніку якога былі затрыманыя журналіст Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Сафія Сапега, урад Літвы забараніў авіякампаніям здзяйсняць рэйсы ў паветранай прасторы Беларусі. Аднак сёння гэта правіла было парушана.

Важна таксама адзначыць, піша канал, што любы самалёт, пралятаючы над Беларуссю, аўтаматычна плаціць за карыстанне паветранай прасторай краіны — гэта плата за аказанне аэранавігацыйных паслуг. Іншымі словамі, рэйсы над Беларуссю спансуюць дзяржаўную «Белаэранавігацыю».

Чытайце таксама:

Беларусы ляцелі ў Варшаву і неспадзявана прызямліліся ў Мінску. Спачатку спалохаліся, а пасля выдыхнулі

Пратасевіча і Сапегу памілавалі. Ці можа зараз Еўрасаюз зняць санкцыі з «Белавія» і аднавіць авіязносіны?

У Беларусь нечага прыляцелі два барты ФСБ — Матолька

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?