Гэтым разам фестываль будзе ісці не два дні, як заўсёды, а толькі адзін дзень — 8 ліпеня. Акрамя таго, за яго наведванне трэба будзе і заплаціць. Ужо сёння на фестываль прадаюцца квіткі па 46 рублёў, праўда, гэта цана квітка толькі на гала-канцэрт з удзелам расійскіх зорак.

Хто з расійскіх зорак выступіць на гэтым канцэрце, пакуль не паведамляецца.

Фестываль «Александрыя збірае сяброў» праводзяць з 2010 года. Раней ён заўсёды арганізоўваўся з вялікім размахам, на яго кожны раз прыязджаў Лукашэнка. Да Александрыі ў гэты дзень запускаліся дадатковыя цягнікі, выступалі дарагія расійскія зоркі, быў шыкоўны салют і г. д. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка: «Мае продкі родам з Украіны». Колькі легенду ні абвяргай фактамі, ён за яе ўсё адно трымаецца

Алег Газманаў стане хэдлайнерам «Музычных вечароў у Мірскім замку»

Праз тры гады вяртаецца фестываль LIDBEER

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?