Абвінавачванымі па справе праходзяць сем службовых асоб прадпрыемстваў МТЗ і БелАЗ, а таксама віцэ-старшыня рады дырэктараў швейцарскай кампаніі Swiss Trading Group AG SWITG. Ім інкрымінуецца атрыманне і дача хабару ў асабліва буйным памеры. 

Паводле матэрыялаў справы, Сяргей Іокаў, віцэ-старшыня рады дырэктараў швайцарскай кампаніі, абвінавачваецца ў дачы хабараў у асабліва буйных памерах.

Намеснік генеральнага дырэктара МТЗ Сяргей Сіраценка, намеснікі тэхнічнага дырэктара МТЗ Сяргей Ганчароў і Анатоль Кандратовіч, галоўны тэхнолаг МТЗ Аляксандр Лебедзеў, начальнік інструментальнай вытворчасці БелАЗа Валерый Гулакоў, інжынер па інструменце пакупнога бюро інструментальнай вытворчасці БелАЗа Святлана Радзівіл, генеральны канструктар — начальнік навукова-тэхнічнага цэнтра БелАЗа Алег Сцяпук абвінавачваюцца ў атрыманні хабараў у асабліва буйных памерах.

Пра затрыманне топ-менеджараў МТЗ і БелАЗа стала вядома ў лістападзе 2021 года. 

Чытайце таксама:

«Забралі пасля нарады ў дырэктара». Што вядома пра затрыманне топаў на МТЗ?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1