Украінскія вайскоўцы пад Бахмутам. Фота: Libkos, File / AP Photo

Украінскія вайскоўцы пад Бахмутам. Фота: Libkos, File / AP Photo

Украіне ўдалося дабіцца поспеху ў раёне Вялікай Навасёлкі. Як пішуць расійскія ваенкары, УСУ змаглі прасунуцца да населенага пункта Макараўка, узяўшы пад кантроль Няскучнае, Благадатнае і Старажавое. Такім чынам Украіна змагла прасунуцца прыкладна на пяць кіламетраў на поўдзень.

Як піша WarGonzo, Макараўка — гэта больш сур'ёзная страта, чым раней захопленыя населеныя пункты, бо знаходзіцца на вышыні.

«Калі праціўніку ўдасца замацаваць поспех, то ён абавязкова паспрабуе выкарыстаць гэты пункт, як плацдарм для далейшых дзеянняў», — гаворыцца ў публікацыі. Пры гэтым аўтар адзначае, што УСУ не ўдалося «выскачыць на аператыўны прастор», а перад імі зараз будуць другая і трэцяя лініі абароны расійскай арміі. Пра гэта ж піша канал Colonelcassad, які мяркуе, што наступная лінія судакранання пройдзе ў раёне Старамлынаўкі — гэта яшчэ прыкладна шэсць кіламетраў на поўдзень.

Акрамя таго, Colonelcassad звяртае ўвагу на тое, што на поўдзень ад месца баёў размяшчаецца лінія масіраваных умацаванняў, якія былі падрыхтаваныя за апошнія месяцы. Тэлеграм-канал «Рыбар» называе адступленне расійскіх сіл на ўсходзе Данецкай вобласці «планавым адыходам расійскіх байцоў». «Часткі Мінабароны арганізавана адышлі на наступную лінію абароны», — сцвярджае ваенкар Аляксандр Сладкоў.

Як піша ў твітары аналітык, вядомы пад нікам Def Mon, у раёне Вялікай Навасёлкі Украіне за тыдзень удалося ўзяць пад кантроль тэрыторыю Бахмута. Ён таксама адзначае, што УСУ дамагліся нязначных поспехаў у раёне Крамянной і Бахмута, прасоўванне можна ацаніць у некалькі сотняў метраў. Пры гэтым у раёне Такмака ў Запарожскай вобласці, дзе ўкраінскія сілы таксама спрабуюць наступаць, пацверджанага прасоўвання УСУ амаль няма.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у апошняй зводцы паведаміў, што Украіна змагла ўзяць пад кантроль тэрыторыю як мінімум на трох участках фронту: у раёне Вялікай Навасёлкі, Бахмута і Арэхава (на поўнач ад Токмака). Расійскія ваенкары пры гэтым пішуць, што ў раёне Арэхава ўчастак фронту «ўстойлівы», а атакі УСУ спыненыя.

Аб прасоўванні на ўсходзе Данецкай вобласці напярэдадні паведамілі ў Мінабароны Украіны. У адным з прыгарадаў Бахмута УСУ змаглі прасунуцца на 1,6 кіламетра, паведамляла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Мінабароны Расіі напярэдадні паведамляла пра «нанясенне паразы навалам жывой сілы і тэхнікі» УСУ ў раёне Няскучнага і Старажавога.

Уладзімір Зяленскі на выхадных упершыню пацвердзіў, што Украіна пачала контрнаступленне.

Украіна ў пачатку контрнаступу сутыкнулася з істотнымі стратамі тэхнікі, сярод якой, па даных праекта Oryx, сем нямецкіх танкаў Leopard і 17 амерыканскіх БМП Bradley. 

Чытайце таксама:

Украінцы пад Запарожжам у двух месцах прарвалі першую лінію абароны расіян

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1