Фота: Libkos, File / AP Photo

Фота: Libkos, File / AP Photo

Цэкаў выказаў сумнеў у хуткай і публічнай згодзе Украіны на перамовы, але адзначыў, што ў выпадку перадачы названых тэрыторый можна будзе пачаць дыялог. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанні дэмілітарызацыі, дэнацыфікацыі і нейтральнага статусу павінны заставацца на парадку дня. Ён таксама адзначыў, што ўкраінскі бок павінен сам выказаць гатоўнасць да перагавораў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у сваю чаргу заявіў, што цяпер падмурак для дыялогу з Украінай адсутнічае. Ён адзначыў, што Кіеў не праяўляе гатоўнасці садзіцца за стол перамоў з Масквой, а ўкраінскія ўлады не ідуць на кантакт.

«Цяпер няма нейкага падмурка, хаця б хісткага, для таго, каб выбудаваць хоць нейкі дыялог», — гаворыць Пяскоў.

Украінскі бок адмаўляе магчымасць перамоў, пакуль расійскія акупанты будуць ва Украіне. Днямі ўкраінскае войска пачало контрнаступ. 

Клас
4
Панылы сорам
24
Ха-ха
81
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
24