Дональд Трамп. Фота: Charlie Neibergall / AP

Дональд Трамп. Фота: Charlie Neibergall / AP

Санкцыя па справе аб неналежным абыходжанні Трампа з сакрэтнымі дакументамі прадугледжвае 20 гадоў зняволення. Зрэшты, калі Трампа перавыберуць прэзідэнтам, ён зможа памілаваць сябе незалежна ад таго, наколькі далёка зойдзе судовае расследаванне.

Экс-прэзідэнт ЗША таксама можа даручыць генеральнаму пракурору спыніць усе крымінальныя справы, якія разглядаюцца, і закрыць усе расследаванні, у якіх можа быць замешаны ён ці яго паплечнікі. Гэтага можна дасягнуць, нават калі ў Трампа не будзе зацверджанага Сенатам генеральнага пракурора, бо ён можа звольніць любога генеральнага пракурора, пакуль не знойдзе таго, хто будзе рабіць тое, што ён захоча, працягвае Хардоры.

Менавіта таму, лічыць Анкуш Хардоры, федэральныя пракуроры, якія апублікавалі абвінаваўчае заключэнне аб неналежным абыходжанні Трампа з сакрэтнымі дакументамі, вырашылі пералічыць у ім значна больш дэталяў, чым гэта неабходна з юрыдычнага пункту гледжання, каб паслаць амерыканскай грамадскасці мэсэдж аб сур'ёзнасці ўчынкаў Трампа.

На думку былога федэральнага пракурора ЗША, абвінаваўчае заключэнне змяшчае доўгі пералік абвінавачанняў, якія, відаць, закліканы прадэманстраваць, наколькі безадказна Трамп працаваў з дакументамі, трымаючы іх у туалеце, і як спрабаваў перашкаджаць федэральным следчым.

«Лепшая і самая простая абарона Трампа — працягваць удзельнічаць у выбарах і перамагчы. Нават прызначэнне даты суда — адносна простая падзея ў звычайнай крымінальнай справе — будзе абцяжарана палітычным календаром да таго часу, пакуль Трамп застаецца ў выбарнай гонцы», — дадае Хардоры.

Чытайце таксама:

Трампу выставілі абвінавачанні па сямі пунктах. Адвакат назваў іх смешнымі

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1