Іга Свёнтак. Фота: Jean-Francois Badias / AP

Іга Свёнтак. Фота: Jean-Francois Badias / AP

Польская тэнісістка, першая ракетка свету 22-гадовая Іга Свёнтак выйграла Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе («Ралан Гарос»).

У фінале яна ў трох сэтах перамагла крыўдзіцельку Арыны Сабаленкі па паўфінале чэшку Караліну Мухаву 6:2, 5:7, 6:4.

Гэта трэцяя перамога Ігі на «Ралан Гарос». Яны выйгравала турнір у 2020 і 2022 гадах.

У мужчынскім фінале заўтра серб Новак Джокавіч згуляе супраць нарвежца Каспера Рууда. Новак — трэцяя ракетка свету, Каспер — 4-я.

Новак Джокавіч учора ў паўфінале выбіў першую ракетку свету — 20-гадовага іспанца Карласа Алькараса.

Чытайце таксама:

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0