Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

У прыватнасці, карэспандэнтка адзначыла, што вядучыя сусветныя выданні пішуць пра пачатак украінскага контрнаступлення, а ў сеціве мільгаюць фота і відэа баёў з удзелам новай тэхнікі, перададзенай Украіне заходнімі саюзнікамі. Акрамя таго, напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Украіна пачала контрнаступленне.

«Цікава, што Пуцін сказаў пра наша контрнаступленне. Важна, што Расія адчувае гэта заўсёды, што ім нядоўга засталося, на маю думку», — адзначыў Зяленскі.

Пасля таго прэзідэнт Украіны пацвердзіў, што ўкраінскія сілы абароны вядуць контрнаступленне супраць расійскіх войскаў.

«Контрнаступальныя дзеянні адбываюцца ва Украіне. На якой стадыі — я не буду казаць падрабязна. Лічу, што мы гэта ўсё будзем адчуваць», — падкрэсліў Зяленскі.

Таксама ён заклікаў давяраць толькі правераным і афіцыйным крыніцам інфармацыі.

«Я б не давяраў тым ці іншым тэлеграм-каналам. Асабліва Пуціну. Давяраць трэба нашым вайскоўцам. Я штодня на сувязі з нашымі камандуючымі: Сырскім, Тарнаўскім, Маскалёвым, Наевым, Залужным. Усе настроеныя пазітыўна. Так і перадайце Пуціну», — падсумаваў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Украінцы ўдарылі Storm Shadow па пунктах размяшчэння ў Крыме

Сахашчык выконвае баявыя задачы на данецкім кірунку

У акупаваным Генічаску на Херсоншчыне і на Арабацкай стрэлцы ў Крыме прагучалі магутныя выбухі

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2