Rammstein. Фота: інстаграм гурта

Rammstein. Фота: інстаграм гурта

Гэтым разам публічна выказаўся Даніэль Жэлінас — былы кіраўнік найбуйнейшага канадскага музычнага фестывалю Festival d'été de Québec (FEQ). Ён распавёў, што ў 2010 годзе арганізатары запрасілі выступіць на фестывалі Rammstein. Апынуўшыся ў Квебеку, людзі з каманды музычнага гурта, па словах Жэлінаса, папрасілі дапамагчы ім знайсці «маладых дзяўчат» для вечарынкі пасля выступу, піша Bild.

«Яны папрасілі пра гэта, але мы адмовіліся. Мы сказалі, што гэта тут не прынята», — паведаміў дырэктар фестывалю канадскаму выданню Le Journal de Québec.

Пасля таго, як групе адмовілі, члены каманды Rammstein вырашылі дзейнічаць самастойна: арганізатары ўбачылі, як яны шукаюць ахвотніц правесці час з музыкамі сярод наведвальніц фестывалю.

«Мы ніколі не бачылі такога раней. З іншымі артыстамі такога не здаралася. Супрацоўнікі фестывалю былі абураныя», — кажа Жэлінас.

Зрэшты, нягледзячы на выказаныя прэтэнзіі, Rammstein яшчэ раз выступіў на фестывалі ў Квебеку — у 2016 годзе.

Паводле звестак крыніц Bild, пасля абвінавачання Ліндэмана ў сэксуальных дамаганнях гурт Rammstein аказаўся на мяжы распаду. Суразмоўцы сцвярджаюць, што, на думку іншых удзельнікаў гурта, Ліндэман уцягвае ўсіх у «брудную гісторыю».

Чытайце таксама:

Гурт Rammstein аказаўся на мяжы распаду

З-за канцэрта Rammstein на два тыдні зачынілі частку галоўнага парку Вільні

У Нямеччыне паставілі помнік салісту Rammstein, але яго хутка скралі

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6