У Канадзе адбываюцца сотні лясных пажараў, у выніку чаго дым ужо накрыў частку тэрыторыі ЗША і дайшоў нават да Нарвегіі.

Навукоўцы з Нарвежскага інстытута даследаванняў клімату і навакольнага асяроддзя (NILU) зафіксавалі павелічэнне колькасці дыму з дапамогай вельмі адчувальных прыбораў, а затым пацвердзілі яго паходжанне з дапамогай прагнознага мадэлявання.

Даследчыкі чакаюць, што ў найбліжэйшыя дні дым распаўсюдзіцца на значныя тэрыторыі Еўропы, але наўрад ці людзі змогуць заўважыць яго ці адчуць пах.

Па словах Нікалааса Евангеліу, старшага навуковага супрацоўніка NILU, нарвежцы могуць адчуваць пах і нават заўважаць дым у выглядзе лёгкай імглы, але гэта не нясе негатыўных наступстваў для здароўя.

«Пажары, якія распаўсюджваюцца з такіх вялікіх адлегласцяў, прыходзяць вельмі «разрэджанымі», — сказаў ён у каментары CNN.

У Канадзе зарэгістравана больш за 400 актыўных лясных пажараў у выніку змены клімату і засухі, таму паветра ў ЗША і Канадзе вельмі забруджанае і патэнцыйна небяспечнае.

Па стане на 8 чэрвеня ў Канадзе адбылося 2393 лясныя пажары, якія выпалілі больш за 4,4 мільёна гектараў зямлі.

Чытайце таксама:

Смог у Нью-Ëрку прымусіў людзей гугліць, як хутка прадаць дом

У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
1