Пратэст 9 чэрвеня ў Бялградзе. Фота: Darko Vojinovic / AP

Пратэст 9 чэрвеня ў Бялградзе. Фота: Darko Vojinovic / AP

Скандуючы «Вучыч, прэч!», маючы на ўвазе прэзідэнта Сербіі, і трымаючы вялікі банер з надпісам «Студэнты супраць гвалту», пратэстоўцы сабраліся перад парламентам і прайшлі маршам да будынка ўрада, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Сербіі Браціслава Гашыча і кіраўніка спецслужбы Аляксандра Вуліна, якіх яны абвінавачваюць у няздольнасці прыцягнуць да адказнасці злачынныя групоўкі.

Удзельнікі пратэсту таксама патрабуюць адклікаць ліцэнзіі на нацыянальнае вяшчанне ў звязаных з уладамі тэлеканалаў Pink TV і Happy TV і забараніць некаторыя таблоіды, якія абвінавачваюцца ў прапагандзе гвалту.

Сербскі прэзідэнт, аднак, лічыць, што яго ўрад не нясе адказнасці за падзеі. «Ці вінаваты ўрад у злачынствах, што адбыліся? Я не магу з гэтым пагадзіцца», — сказаў ён у інтэрв'ю Reuters у пятніцу.

Масавыя антыўрадавыя пратэсты, выкліканыя двума масавымі расстрэламі ў пачатку мая, у Сербіі працягваюцца ўжо паўтара месяца.

На іх фоне Вучыч адышоў ад стырна праўладнай Сербскай прагрэсіўнай партыі, каб сфармаваць больш шырокі палітычны рух, а раней на гэтым тыдні заявіў, што ініцыюе датэрміновыя выбары, але не ўдакладніў, калі менавіта.

Чытайце таксама:

Вучань учыніў страляніну ў школе ў Бялградзе: некалькі загінулых

Чарговая страляніна ў Сербіі: восем загінулых, 13 параненых

Прэзідэнт Сербіі: Мы б маглі ўвесці смяротнае пакаранне, але станем у адзін шэраг з Беларуссю

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0