Фота: Дзяржстандарт
Мужчынскія джынсы гандлёвай маркі Zara забароненыя да продажу ў Беларусі, такое рашэнне прыняў Дзяржстандарт.
Пайсці на такія меры прыйшлося з-за таго, што тканіна, з якой пашытыя джынсы пад артыкулам Z88802, прапускае значна менш паветра, чым павінна па нормах. Так, пры норме не менш за 50 дм3/м2∙с гэты паказчык склаў 30 дм3/м2∙с.
Джынсавыя штаны былі пашытыя для вядомага брэнда адзення ў Кітаі. Цяпер іх не толькі забаронена прадаваць і ўвозіць у Беларусь, але і неабходна выключыць з продажу.





