У Наваполацку затрымалі двух музыкаў
Напярэдадні фестывалю індзі-поп у Наваполацку адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава.
Затрыманне адбылося 6 чэрвеня. Па якім адміністрацыйным артыкуле пакаралі музыкаў, пакуль невядома, піша «Вясна».
Паведамляецца таксама, шта пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыкант — барабаншчык гурта «Паранойя долс» Дзмітрый Шалак.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ