Фота: сацсеткі Анішчанкі

Фота: сацсеткі Анішчанкі

Ва Украіне адэсіт Ігар Анішчанка скончыў Адэскую юрыдычную акадэмію, а паралельна вучыўся ў кансерваторыі.

У 2016-м Ігар атрымаў запрашэнне ад дырэктара Венскай оперы. 22-гадовы хлопец з'ехаў у Аўстрыю, дзе служыў салістам. На той момант ён быў самым маладым салістам у Венскай оперы.

Ігар Анішчанка гастраляваў у Італіі і Японіі з дырыжорам Рыкарда Муці. Выконваў галоўную ролю ў «Вяселлі Фігара» Моцарта на сцэне Муніцыпальнага тэатра Санцьяга дэ Чылі, у 2017 годзе ўдзельнічаў у пастаноўцы оперы «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Шастаковіча на Зальцбургскім фестывалі.

У 2020-м праспяваў Фігара ў «Севільскім цырульніку» Расіні на сцэне Оперы Тэль-Авіва.

У сакавіку 2022 года выканаў галоўную партыю ў сусветнай прэм'еры оперы «Мы» паводле аповесці Яўгена Замяціна кампазітара Антона Лубчанкі ў тэатры Рэгенсбурга, Германія.

У лютым 2023-га спявак прыязджаў выступаць у Варонежскі тэатр оперы і балета, удзельнічаў у оперы «Іаланта».

Пра выступленне ў мінскім Вялікім тэатры оперы і балета адэсіт напісаў у фэйсбуку. У пастаноўцы «Севільскі цырульнік» Анішчанка выканаў галоўную партыю. 

Фота: скрын з сацсетак Ігара Анішчанкі

Фота: скрын з сацсетак Ігара Анішчанкі

Паставіў оперу рэжысёр з Італіі Альда Тарабела і мастак Энрыка Мусеніч, якія таксама, нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі і вайну, прынялі запрашэнне беларускага опернага тэатра. 

«Наша Ніва» некалькі дзён таму звярнулася да Анішчанкі па каментар наконт яго выступу на мінскай сцэне, але адказ на момант публікацыі не атрымала.

Фота: bolshoibelarus.by

Фота: bolshoibelarus.by

З лета 2020 года больш за 1000 дзеячаў беларускай культуры сутыкнуліся з рэпрэсіямі, мінімум 90 чалавек у гэты момант знаходзяцца за кратамі.

Такую статыстыку прыводзіць Беларуская рада культуры.

Са жніўня 2020 года з Вялікага тэатра былі звольненыя «за палітыку» знакавыя артысты і музыкі: саліст оперы Ілья Сільчукоў, галоўны канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, галоўны дырыжор Вячаслаў Воліч, дырыжор Андрэй Галанаў, скрыпачка Ала Джыган, альтыстка Аляксандра Пацеміна.

Чытайце таксама: 

Італьянскі рэжысёр прыехаў у Мінск паставіць оперу, нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі ў краіне

«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні

Вера Палякова-Макей расказала, колькі ў ТЮГу спектакляў на беларускай мове

Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай можна паглядзець у анлайн-кінатэатры беларускага кіно Vodblisk

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?