У сваім відэазвароце ў ноч на пятніцу Зяленскі заявіў, што расійскія войскі працягваюць мэтанакіравана абстрэльваць Херсон і іншыя населеныя пункты вобласці, ужо затопленыя ў выніку разбурэння Кахоўскай ГЭС, піша Бі-бі-сі.

«Яны абстрэльваюць нават пункты эвакуацыі, што ёсць ужо такой праявай зла, на якую, мабыць, ніякія тэрарысты ў свеце, акрамя расійскіх, не ішлі», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Днём у чацвер расійскія войскі нанеслі ўдар па паўзатопленым Херсоне, дзе працягваецца выратавальная аперацыя. Пасля апоўдня расійскія снарады пачалі падаць побач з месцам, дзе адбывалася эвакуацыя людзей з затопленых тэрыторый і куды прыбывалі выратавальныя лодкі. Сведкамі абстрэлу сталі многія журналісты.

Са слоў Зяленскага, на левабярэжнай частцы Херсоншчыны, якая ўтрымліваецца расійскімі войскамі, акупанты цалкам кінулі людзей на волю лёсу. «Там ужо другія суткі толькі пашыраецца катастрофа. І гэта таксама абсалютна свядомы выбар расійскага кіраўніцтва», — сказаў украінскі лідар.

«Няма цяпер у свеце тых, хто не ўбачыў бы, што Расіяй кіруюць нелюдзі. Нелюдзі, якія ўласна і з'яўляюцца найвялікшай катастрофай на планеце сёння. Мы павінны зрабіць разам з партнёрамі ўсё, каб свет даказаў, што ўмее спраўляцца з такімі катастрофамі — з такімі тэрарыстамі», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

У чацвер Зяленскі наведаў затопленыя ў выніку разбурэння плаціны раёны, дзе пагутарыў з чыноўнікамі, якія займаюцца барацьбой з наступствамі катастрофы, сустрэўся з мясцовымі жыхарамі і звярнуўся да міжнародных арганізацый з заклікам аб гуманітарнай дапамозе.

Клас
49
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1