Новаўвядзенні закрануць разлікі за мяжой, у тым ліку ў замежных інтэрнэт-крамах і сэрвісах, а таксама аперацыі ў самой Беларусі, якія робяцца ў прыстасаваннях іншых банкаў у замежнай валюце.
Цяпер уладальнікаў карт Mastercard Белаграпрамбанка чакае падвойная канвертацыя пры разліках за мяжой, калі валюта карты адрозніваецца ад валюты аперацыі. Сума спачатку будзе канвертавацца ў юані, затым у валюту карты і толькі пасля гэтага спішацца з рахунку.
Раней шэраг беларускіх банкаў ужо перавялі разлікі з сістэмай Mastercard з еўра або даляраў на юані. Гэта зрабілі, у прыватнасці, Альфа-Банк, Белгазпрамбанк, БНБ-Банк, Статус Банк.
Чытайце таксама:
Некалькі беларускіх банкаў мяняюць валюты разлікаў па картах Mastercard на кітайскі юань
Закупіліся юанямі, а не далярамі. І што з імі стала праз год?
Беларусь будзе разлічвацца за кітайскія даляравыя крэдыты ў юанях — тое на тое





