Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Антон Глінскі, пра гэта піша «Вясна».
Павел Янчук родам з Камянецкага раёна, але жыў у Брэсце. Да суда Паўла змясцілі пад варту.
Па версіі абвінавачвання, Павел Янчук 17 красавіка 2022 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь» напісаў абразлівы каментар ад імя карыстальніка Canna Steinfeldgrubber на адрас Лукашэнкі.
Прысуд — пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.





