У Дубровенскім раёне за апошні месяц пачасціліся затрыманні кіроўцаў, якія рухаюцца транспартам па трасе М1 з боку Расіі альбо ў адваротным кірунку, пра гэта паведамляе «Вясна».

У грамадзян Беларусі правяраюць тэлефоны, шукаюць «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлеграм-каналах і чатах. Некаторых затрымліваюць і адвозяць у Дуброўна, дзе заводзяць адміністрацыйныя справы і судзяць па арт. 19.11 КаАП.

Вядома, што 21 мая быў затрыманы жыхар Магілёва. Затрыманаму прысудзілі штраф у памеры 1110 рублёў і канфіскавалі тэлефон.

А 24 мая затрымалі яшчэ дваіх беларусаў і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага.

Чытайце таксама:

«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы 

Хапун у Ваўкавыску: забіралі работнікаў мясцовага мясакамбіната

Беларуска прыехала з-за мяжы, каб памяняць пашпарт, а яе затрымалі сілавікі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12