Ілюстрацыйнае фота: агенцтва «Ваяр»
У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў з 8 па 29 чэрвеня пад кіраўніцтвам старшыні Лунінецкага райвыканкама пройдзе навучальны збор з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў, пра гэта паведамляе Мінабароны.
Мэта збору — падрыхтоўка чыноўніка да фармавання воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а вайсковаабавязаных — да выканання задач па прызначэнні.
Падчас збору плануецца ажыццявіць:
- прыём вайсковаабавязаных тэрытарыяльных войскаў;
- падрыхтоўку вайсковаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем;
- аднаўленне навыкаў каманднага складу штабоў раёна і батальёна тэрытарыяльных войскаў у кіраванні падначаленымі;
- адпрацоўку пытанняў фармавання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння.
Збор завершыцца правядзеннем камандна-штабнога вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна.
Чытайце таксама:
У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне
Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ
Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім





