Фота: Victoria_Regen / pixabay.com

Фота: Victoria_Regen / pixabay.com

Імаверна, спецслужбы шукаюць там сляды праграмы (mobile app) «Новая Беларусь» або старых праграмаў незалежных выданняў і, магчыма, таксама VPN. У любым выпадку, калі вы хочаце выдаліць сляды ўсталяванай праграмы цалкам, трэба выканаць наступны алгарытм.

Спачатку ўвайдзіце ў праграму Google Play. Яе эмблема выглядае вось так:

Эмблема праграмы Google Play («Крама Play» у беларускім перакладзе)

Эмблема праграмы Google Play («Крама Play» у беларускім перакладзе)

Пасля гэтага трэба націснуць на выяву вашага профілю. Яна знаходзіцца ў крайнім правым куце.

Аватар профілю замазаны ў правым верхнім куце. Трэба націснуць на яго

Аватар профілю замазаны ў правым верхнім куце. Трэба націснуць на яго

Пасля гэтага адкрыецца меню. Абярыце пункт «Кіраванне праграмамі і прыладай» і націсніце на яго.

Тут трэба абраць пункт «Кіраванне праграмамі і прыладай»

Тут трэба абраць пункт «Кіраванне праграмамі і прыладай»

Пасля гэтага перайдзіце ў пункт «Кіраванне». Знайдзіце там праграму, якую вы хочаце выдаліць.

Праграма ў пункце меню «Кіраванне»

Праграма ў пункце меню «Кіраванне»

Пасля гэтага націсніце «птушачку» ў правым боку насупраць назвы праграмы або доўгім націсканнем на назву. Праглядзіце спіс і працягвайце вылучаць праграмы, якія вы хацелі б выдаліць.

Прыклад вылучэння праграмы, якую вы хацелі б выдаліць

Прыклад вылучэння праграмы, якую вы хацелі б выдаліць

Пасля гэтага націсніце на карцінку «Сметніцы», якая знаходзіцца ў верхнім правым куце. У вас адкрыецца акенца пацвярджэння выдалення праграмы або праграмаў.

Акно пацвярджэння выдалення праграмы

Акно пацвярджэння выдалення праграмы

Націсніце «Выдаліць». Пасля звярніце ўвагу на верхні радок пункта меню «Кіраванне». Там ёсць пункт «Усталяваныя» са стрэлкай у правым баку. Націсніце на яго.

Цяпер вам трэба націснуць «Не ўсталяваныя», каб адкрыўся спіс усіх праграмаў, якія вы некалі ўсталёўвалі на ваш тэлефон.

Праграма «Новая Беларусь» у спісе «Не ўсталяваныя»

Праграма «Новая Беларусь» у спісе «Не ўсталяваныя»

Звярніце ўвагу: праграма «Новая Беларусь», якую мы выдалялі ў мінулым пункце, засталася ў спісе «Не ўсталяваных». То-бок нават пасля выдалення яна засталася ў спісе.

Вылучыце праграмы, якія вы хацелі б выдаліць, такім жа чынам, як і ў мінулым пункце — націскаючы на «птушачкі» з правага боку ад назваў або доўга націскаючы на саму назву. Абярыце ўсе праграмы, якія вы хацелі б выдаліць.

Вылучаная праграма «Новая Беларусь» у спісе «Не ўсталяваныя». Памер праграмы іншы, але выгляд амаль такі самы

Вылучаная праграма «Новая Беларусь» у спісе «Не ўсталяваныя». Памер праграмы іншы, але выгляд амаль такі самы

Пасля таго як вы абераце ўсе праграмы, якія хочаце выдаліць, націсніце на «Сметніцу» і пацвердзіце выдаленне такім жа самым чынам. Пасля гэтага ўнізе з'явіцца акенца, якое пацвярджае выдаленне.

Цяпер выдаленая праграма не будзе паказвацца ў Google Play. Імаверна, гісторыя пра яе выдаленне застаецца на серверах Google, але праз смартфон факт яе ўсталявання праглядзець будзе немагчыма.

Чытайце таксама:

«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Клас
42
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
10