Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Гібрыд» лабрадора і нямецкай аўчаркі па мянушцы Зоўі (гэта дзяўчынка) стала рэкардсменкай за самы доўгі язык у жывога сабакі. Даўжыню языка ад кончыка пысы да кончыка языка вымяраў ветэрынар. Яна склала 12,7 сантыметра. Гэта больш за бляшанку колы.

Гаспадары Зоўі — Сэндзі і Дру Уільямс — падзяліліся, што ўзялі сабаку, калі яму было ўсяго 6 тыдняў. Яны амаль адразу заўважылі незвычайна доўгі язык.

«Мы думалі, што яна перарасце яго, але гэтага не адбылося. У яе да гэтага часу велізарны язык у параўнанні з яе целам», — кажа Сэндзі Уільямс.

Па словах пары, Зоўі любяць усе суседзі. На прагулцы ўсе хочуць пагладзіць сабаку.

«Але мы папярэджваем іх загадзя: «Гэй, яна прыязная, але можа абліць вас слінай». Час ад часу яна гэта робіць, і ў выніку застаецца вялікі след ад сліны на чорных штанах».

Чытайце таксама:

Да і пасля: як жыве сабака, які страціў гаспадароў з-за абстрэлу Львоўшчыны

Украінку тры дні не пускалі ў Эстонію. Яна падарожнічала з 40 катамі

Рыбак вылавіў самага вялікага сома ў свеце. Яго даўжыня амаль тры метры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0