Андрэй Юсаў. Фота: РБК-Украіна

Андрэй Юсаў. Фота: РБК-Украіна

Расейцы перамяшчалі выбуховыя рэчывы і тэхніку для ажыццяўлення дыстанцыйнага падрыву Кахоўскай ГЭС.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў у эфіры тэлемарафону, піша РБК-Украіна.

«Ёсць факты перамяшчэння выбуховых рэчываў, адпаведнай тэхнікі рашыстамі для ажыццяўлення кантраляванага дыстанцыйнага выбуху — такія факты і доказы, безумоўна, ёсць», — сказаў ён.

Юсаў дадаў, што дакладныя ацэнкі па магутнасці выбухоўкі будуць пазней.

Кахоўскую ГЭС пабудавалі ў 1950-х, гэта адна з найбуйнейшых гідраэлектрастанцый свету. На беразе Кахоўскага вадасховішча размяшчаецца Запарожская АЭС, яна ахалоджвалася яго вадой.

Узровень вады ў Дняпры ніжэй за ГЭС можа падняцца на 12 метраў, паведамляюць у адміністрацыі Херсонскай вобласці. Гэта вышыня пяціпавярховага дома.

Смяротная небяспека пагражае ўкраінскім байцам, якія за апошнія месяцы ўзялі пад кантроль балоцістыя астравы на левым беразе Дняпра.

Разліў Дняпра ніжэй за ГЭС робіць немагчымым яго фарсіраванне. У той жа час разбурэнне плаціны спыніць паступленне вады ў Паўночна-Крымскі канал, што азначае праблемы ў водазабеспячэнні Крыма нават пасля яго вызвалення.

Цалкам наступствы падрыву ГЭС цяжка пралічыць. У прыватнасці, застаецца без ахалоджвання Запарожская АЭС, гэта стварае пагрозу яе аварыйнага спынення.

Чытайце таксама:

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10