Ілюстрацыйны здымак. Фота: gancevichi.edu.by

Ілюстрацыйны здымак. Фота: gancevichi.edu.by

Як стала вядома «ГЧ», лінейка ў школе пачалася прыкладна ў 9 гадзін раніцы. Не прайшло і паўгадзіны, як хлопчык, які стаяў у другім радзе, упаў тварам уніз і стукнуўся аб бетон. 

Наступствамі сталі пераламаныя сківіцы і выдаленне чатырох зубоў.

Хуткая дапамога даставіла школьніка ў Ганцавіцкую ЦРБ, але за дзевяць дзён школьнік пабываў у бальніцах трох гарадоў — Ганцавічаў, Баранавічаў і Брэста. 

З Ганцавіцкай ЦРБ яго адвезлі ў медустанову ў горад Баранавічы. Але траўма аказалася вельмі сур'ёзнай. Хлопчыка накіравалі ў аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі ў Брэст. 

У Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы хлопчыку зрабілі аперацыю, паставілі імпланты. 

Выпісалі падлетка 2 чэрвеня 2023 года пад назіранне ганцавіцкіх стаматолагаў. 

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
44
Абуральна
1