Маляр напісала ў тэлеграм-канале, што ва Украіне працягваецца абарончая аперацыя, якая змяшчае ў тым ліку і контрнаступальныя дзеянні.
«У прыватнасці, эпіцэнтрам баявых дзеянняў застаецца бахмуцкі кірунак. Там мы рухаемся даволі шырокім фронтам. Маем поспех. Займаем вышыні. Вораг у абароне, хоча ўтрымаць пазіцыі.
На поўдні вораг у абароне. Працягваюцца баі мясцовага значэння», — напісала яна.
Паводле яе, расіяне актыўна запускаюць інфармацыю аб контрнаступленні, каб адцягваць увагу ад паражэнняў на бахмуцкім кірунку.
Раней Маляр папярэджвала, што пра контрнаступ Украіна не будзе паведамляць.
Чытайце таксама:
УСУ прасунуліся ў Данецкай і Запарожскай абласцях — ISW
Пачаліся баі ў раёне Урэмеўскага выступу — кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі
«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны





