У Бішкеку масавыя затрыманні. Падазраюць спробу дзяржперавароту
У Бішкеку (Кыргызстан) праходзяць масавыя затрыманні падазраваных у падрыхтоўцы гвалтоўнага захопу ўлады. Як паведамляюць крыніцы радыё «Азатык» у сілавых органах, супрацоўнікі Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі затрымалі ўжо каля 10 чалавек.
Бішкек. Фота: Wikimedia Commons
Спецслужба пакуль афіцыйна не каментуе аблаву.
Раней у інтэрнэце з'явіліся відэазапісы, на якіх бачна, як экіпіраваныя ў форму спецпадраздзяленняў спешна заходзяць у дом. На іншым відэа яны спыняюць аўтамабіль і надзяваюць кайданкі на мужчыну. Верыфікаваць сапраўднасць відэа пакуль не ўяўляецца магчымым.
Інфармацыі, хто затрыманы, пакуль няма.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ