Скрыншот новага звароту да губернатара Белгародскай вобласці Вячаслава Гладкова

Скрыншот новага звароту да губернатара Белгародскай вобласці Вячаслава Гладкова

«Як мы і чакалі, спадар Гладкоў не знайшоў у сабе мужнасці абмяняць свой каштоўны час на жыцці і свабоду, як ён выказаўся, «нашых пацаноў». Як вы паспелі заўважыць, вашых пацаноў у нашым палоне стала значна больш», — гаворыцца ў звароце.

Раней для абмену двух ваеннапалонных кіраўнік РДК Дзяніс Капусцін выклікаў губернатара рэгіёна Вячаслава Гладкова ў храм Новай Тавалжанкі. 

«Спадар Гладкоў! Сёння вялікае праваслаўнае свята, Сёмуха. У якасці жэста добрай волі, пра якія так часта гавораць ва ўрадзе РФ, мы гатовыя аддаць вам гэтых палонных, простых рускіх салдат за магчымасць пагутарыць з вамі асабіста, абмеркаваць бягучую сітуацыю ў рэгіёне і, галоўнае, пагаварыць пра яго будучыню і будучыню Расіі ў цэлым. Таму запрашаем вас да дыялогу ў сценах храма ў Новай Тавалжанцы. Прыязджайце на машыне хуткай дапамогі асабіста ў суправаджэнні кіроўцы, без зброі. Я прыйду сам з прадстаўніком легіёна «Свабода Расіі» і палоннымі. Зусім нядаўна вы атрымалі ордэн Мужнасці, дык пакажыце сапраўдную грамадзянскую мужнасць», — звярнуўся праз відэа да губернатара кіраўнік РДК Дзяніс Капусцін.

Гладкоў заявіў, што бачыў зварот «нягоднікаў, забойцаў і фашыстаў». «Насамрэч зайшлі, ідзе бой зараз у Новай Тавалжанцы. Я спадзяюся, што яны ўсе будуць знішчаныя», — сказаў ён.

«Адзінае, што спыняе мяне ад перамоў з імі, — гэта нашы хлопцы, якія знаходзяцца ў іх руках. Хутчэй за ўсё, яны іх забілі. Але калі яны жывыя, то аўтамабільны пункт пропуску Шабекіна. Гарантую бяспеку», — дадаў Гладкоў.

Але ніякіх перамоў у выніку не адбылося.

Чытайце таксама:

У Белгародскай вобласці РДК узяў у палон расійскіх вайскоўцаў і прапануе губернатару перамовы

Расійскі ваенкар Рыбар паведамляе пра баі на паўднёваданецкім напрамку

Польскі добраахвотніцкі корпус браў удзел у аперацыі ў Белгародскай вобласці — СМІ

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
35
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
3