Падчас падпісання пагаднення аб супрацы. Фота: Мінаховы здароўя
Апроч будаўніцтва медустаноў, таксама паведамляецца пра дамоўленасць аб пастаўках медыцынскага абсталявання кітайскай вытворчасці.
У часе візіту ў Кітай беларуская дэлегацыя наведала Пекінскі ўніверсітэт, каб абмеркаваць магчымасці для супрацоўніцтва і абмену выкладчыкамі і студэнтамі для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, стажыроўках, правядзенні сумесных навуковых даследаванняў. Універсітэту перадалі праект пагаднення аб супрацоўніцтве з БДМУ.
Паведамляецца, што таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва з універсітэтам у галіне гематалогіі, у тым ліку CAR-T-тэрапіі. Гаворка ідзе пра падрыхтоўку спецыялістаў у галіне малекулярнай біялогіі — CAR-T-тэрапіі і новых тэхналогій пры алагеннай і аўталагічнай трансплантацыі касцявога мозгу.
Чытайце таксама:
Навукоўцы: Новы метад выяўлення раку па аналізе крыві дае добрыя вынікі. 2 з 3 дыягназаў слушны





