«Клуб хацеў бы цёпла падзякаваць сяміразоваму ўладальніку «Залатога мяча». «Пары Сэн-Жэрмен» ганарыцца тым, што атрымаў у сваё распараджэнне найлепшага гульца ў гісторыі, і зычыць Леа яшчэ большых поспехаў да канца яго кар'еры», — гаворыцца ў заяве ПСЖ.

Мяркуецца, што Месі выйдзе сёння апошні раз у складзе ПСЖ у матчы супраць «Клермона».

Леа прыйшоў у парыжскі клуб улетку 2021 года пасля 18 сезонаў у «Барселоне».

За ПСЖ Месі згуляў 74 матчы, забіў 32 галы і зрабіў 35 выніковых перадач, двойчы стаўшы чэмпіёнам Францыі.

Цяпер галоўная інтрыга, куды адправіцца 35-гадовы аргенцінец. Ён можа вярнуцца ў «Барселону», адправіцца ў «Інтэр» у Маямі або перабрацца ў Саудаўскую Аравію.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1