У Новай Тавалжанцы гараць хаты пасля абстрэлу. Скрын відэа
Тры чалавекі, паводле звестак губернатара, загінулі ў вёсцы Валуйскай гарадской акругі, якую, з ягоных слоў, абстрэльвалі РСЗА «Град».
Яшчэ двое загінулі ў Шабекінскай гарадской акрузе: жанчыны знаходзіліся ў машыне, якая трапіла пад абстрэл на дарозе. Колькасць параненых у вобласці за 2 чэрвеня дасягнула 16.
Раніцай у суботу, як паведаміў Гладкоў, ад абстрэлаў загінулі дзве жанчыны — у Новай Тавалжанцы і ў Бязлюдаўцы. Яшчэ два чалавекі былі параненыя.
Да гэтага колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў Белгародскай вобласці, пра якія паведамлялі ўлады, не перавышала чатырох за дзень: столькі загінулых было пры абстрэле Шабекіна 15 лістапада 2022 года.
Пасля сурʼёзных абстрэлаў з горада Шабекіна ў чацвер пачалі вывозіць людзей. У пятніцу ўлады забаранілі перамяшчэнне па дарогах акругі. Горад, як піша «Коммерсант», апусцеў.
Уладзімір Пуцін, які, па словах яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова, ведае пра сітуацыю ў горадзе і падтрымлівае кантакт з мясцовымі ўладамі, публічна не каментаваў абстрэлы Белгародскай вобласці, а толькі падпісаў загад аб узнагароджанні Ордэнам мужнасці кіраўніка адміністрацыі Шабекінскай гарадской акругі Уладзіміра Жданава.
Вайна прыходзіць і ў іншыя расійскія рэгіёны, у тым ліку і тыя, што знаходзяцца на вялікай адлегласці ад Украіны. 30 мая не менш за восем дронаў упалі або былі перахопленыя сістэмамі СПА ў Маскве і Падмаскоўі, а 26 мая дроны пашкодзілі офісны і прыватны будынак недалёка ад цэнтра Краснадара.






ды што ж вы такоя робитя ?