Філіп Поца дзі Борг. Фота: Wikimedia Commons
Бізнэсмен, які быў прыкаваны да інваліднага вазка, памёр 1 чэрвеня ў Маракешы.
Граф Філіп Поца дзі Борг, які нарадзіўся 14 лютага 1951 года, паходзіў з вялікай карсіканскай сям'і і быў былым кіраўніком дома шампанскіх вінаў Pommery. У яго здарыўся параліч ног у 1993 годзе пасля аварыі на параплане. Праз некалькі гадоў, пасля смерці сваёй жонкі, ён наняў памочніка па жыццезабеспячэнні, з якім у яго склаліся сяброўскія стасункі. Пра гэтыя стасункі ён расказвае ў сваёй кнізе.
Кадр з фільма «1+1»
Выпушчаны ў 2011 годзе фільм «1+1» у тым часе меў самы вялікі поспех у французскім кінематографе. Касавыя зборы фільма склалі больш за 400 мільёнаў даляраў.





