Лукашэнка пасля працяглай адсутнасці паказаўся на камандным пункце ВПС і войскаў СПА 15 мая. Скрын відэа БелТА

Лукашэнка пасля працяглай адсутнасці паказаўся на камандным пункце ВПС і войскаў СПА 15 мая. Скрын відэа БелТА

Песня называецца «Цаніце сапраўднага мужчыну». Выконвае яе Аляксандра Мелех — тая ж артыстка, што пела «Ах, Аляксандр» ад Сялук. 

Чалы кажа, што параўнанне паказвае, што 75% эпітэтаў гэтых песень супадаюць. Надзейны, моцны, смелы — так у песнях апісваюць загадкавага мужчыну.

«Надежного, и сильного, и честного, и смелого не обижайте просто без причины», — спяваецца пра гэтага мужчыну.

Чалы прадэманстраваў свой кліп на гэтую кампазіцыю — з кадрамі «васковага» Лукашэнкі пасля яго адсутнасці на працягу некалькіх дзён пасля 9 мая.

«Поддерживайте верного, уверенного, цельного, цените настояшего мужчину», — гучыць іншы радок песні.

«Песняй, яўна прымеркаванай да нездароўя Лукашэнкі,яго сямейнік нібы кажа зласліўцам: не крыўдзіце нашага дарагога Аляксандра Рыгоравіча, — лічыць Чалы. — Песня праграмная, практычна дэвіз бліжняга кола Лукашэнкі. Любімага не аддадзім».

Чытайце таксама:

«Ах, Аляксандр, любая з ім пойдзе ў агонь і ваду». Маладая спявачка прысвяціла песню Лукашэнку

Усе свае на чале з нявесткай Лукашэнкі. У Беларусі назвалі найлепшую песню 2022 года

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Гэта песня насмяшыла беларускі інтэрнэт. Але яшчэ цікавей тое, хто яе напісаў

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
66
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
7