Падача вады спыненая па ўсім горадзе, бо «вадавод цэнтральны, ён сілкуе ўвесь горад».

Намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Грыц распавёў, што ў трубе дыяметрам 400 мм адбылося пашкоджанне сталёвага ўчастка, таму неабходны поўны дэмантаж участка трубы памерам 1,5 метра і замена яго на поліэтыленавы.

Паводле чыноўніка, работы ўскладняюцца тым, што труба знаходзіцца на глыбіні чатыры метры.

Вада жыхарам горада падвозіцца малакавозамі і цыстэрнай ЖКГ.

Санслужба рэкамендуе выкарыстоўваць для піцця і гатавання ежы ваду, якая ўпакаваная і прадаецца ў крамах.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2