Беларуская мастачка зрабіла прыгожыя выцінанкавыя стыкеры
Мастачка Вольга Бабурына, больш вядомая ў творчым асяродку як Palunisа, зрабіла новыя стыкеры для розных сацсетак і месенджараў, якія дасяжныя для спампавання.
Вольга Бабурына. Фота: Наталля Каляда
«Даўно хацела зрабіць і нарэшце дарвалася! Зацаніце! Спампуйце! Карыстайцеся! Вірусуйце беларушчынай!» — напісала мастачка ў фэйсбуку.
Стыкеры даступныя ў Telegram, WhatsApp, Messenger і Viber.
Вольга Бабурына — беларуская мастачка, якая ўжо шмат год займаецца выцінанкай, а ў 2021 годзе адкрыла музей выцінанкі ў вёсцы Лоск Валожынскага раёна.
Чытайце таксама:
«Выцінанкі купляюць і амерыканцы». Пагаварылі з мастачкай, якая зарабляе тысячы даляраў на выразанні карцін з паперы
Паглядзіце, якія шыкоўныя выцінанкі робіць беларуская мастачка ФОТЫ
«Нават 300 крупіначак — лепш, чым нуль». Як беларуска з ЗША збірае і захоўвае традыцыйныя народныя строі
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ