Робячы прызначэнне новага кіраўніка, Лукашэнка заявіў, што трэба ўдасканальваць сістэму. «Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на манеўраныя групы. Яны павінны быць у кожным атрадзе. Там, дзе вы вызначыце, павінен быць магутны кулак», — сказаў ён. 

Беларускі «магутны кулак» днямі насмяшыў украінскіх памежнікаў. Учора ДПСУ апублікавалі, як яны гэта назвалі, «перамяшчэнне тэхнікі на мяжы з Украінай». На кадрах жа беларускія пагранічнікі пхалі зламаны «бобік».

А сёння Анатоля Лапо знялі з пасады. У Дзяржаўнай пагранічнай службе Украіны пажартавалі, што кіраўніка ДПК Беларусі Лапо знялі праз іх ролік. 

«Абяцаем, што і далей будзем добрасумленна фіксаваць «дасягненні» вашых падапечных», — жартуе ДПСУ.

Чытайце таксама:

Новым кіраўніком Пагранкамітэта стаў ураджэнец Расіі, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу

Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі

«Вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу». Старшыня Дзяржпагранкамітэта пра сітуацыю на мяжы

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1