У сераду будзе без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-заходні 3-8 м/с. Уначы +2..+8°С, месцамі +9..+13°С.
У асобных раёнах Віцебскай вобласці прагназуюцца замаразкі ад 0°С да -2°С.
Удзень +18°С..+24°С.
У Мінску ўначы +6..+8°С. Удзень +20..+22°С.
Сіноптыкі таксама папярэдзілі, што ў сераду-чацвер на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці і месцамі па Мінскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы, самы апошні, клас небяспекі). Абвешчаны чырвоны ўзровень.
Чырвоным абазначана, дзе цалкам забаронена наведваць лясы, жоўтым, дзе ўвялі абмежаванні. Інтэрактыўная карта Мінлясгаса





