Учора міліцыянт з аператыўнага адзела Кастрычніцкага РАУСа Магілёва па WhatsApp званіў былому палітвязню Валянціну Лабачову, асуджанаму да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі за абразу Лукашэнку. Тэрмін ён адбываў у наваполацкай ПК №1. Валянцін выйшаў на волю 17 лютага 2023 года. Былы палітвязень пакінуў Беларусь 5 красавіка, піша «Вясна».
Міліцыянт па тэлефоне запытаў у былога палітвязня, ці жыве ён у Польшчы і ці збіраецца ён вяртацца ў Беларусь. Валянцін растлумачыў яму, што папярэдзіў інспекцыю і напісаў заяву, што з'язджае у Польшчу на год. На гэта яму супрацоўнік сказаў, што іх абавязалі штотыдзень тэлефанаваць і правяраць.
«Хутчэй за ўсе, міліцыя так зацікавілася мной пасля маіх выступаў і інтэрв'ю. Відаць, мяне ўжо чакаюць у Беларусі», — кажа Валянцін.
Чытайце таксама:
У Гомелі затрымалі не менш за пяць чалавек
Польшча ўвяла за Пачобута новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў





