Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка размясціў сваё рэзюмэ на сайтах па пошуку працы. Аднак усё аказалася не так проста…

«Народная Воля» пацікавілася, ці знайшоў Шумчанка працу.

— Гэта такая далікатная тэма… — расказаў Анатоль Шумчанка. — Я па-ранейшаму ў пошуку. Разглядаю і адгукаюся на многія вакансіі.

Усюды патрэбны досвед працы — гэта тычыцца і гандлю, і кіравання прадпрыемствам, і іншых сфер.

Узрост — тут таксама ёсць абмежаванні, 48 гадоў — і тваё рэзюмэ ўжо не вельмі ахвотна разглядаюць…

Плюс маё мінулае — багаты бэкграўнд на ніве грамадска-палітычнай працы (абавязкова ж паказваеш, дзе раней працаваў), мабыць, насцярожвае працадаўцаў…

Адным словам, усе гэтыя фактары ў маім выпадку граюць не самую добрую ролю.

Хоць мае веды, досвед, магчымасці камунікацыі, арганізатарскія здольнасці спатрэбіліся б усюды. Я быў на сумоўі ў адной фірме, гаворка ішла пра аддзел продажаў — урэшце мне сказалі, маўляў: Анатоль, можа, паспрабуеце стварыць новую арганізацыю, якая будзе вырашаць пытанні такіх буйных кампаній, як мы?

Ніякіх прапаноў аб працаўладкаванні не паступае. Наогул! Але цяпер усім цяжка, я не адчайваюся.

Я хацеў бы займацца тым, чым займаўся, але пры гэтым адкрыты для рознага роду прапаноў, новых праектаў. Калі камусьці патрэбныя мае мазгі, крэатыў, арганізатарскія здольнасці — разгледжу абсалютна ўсе прапановы!

Я ведаю, што магу многае, якраз таму не гатовы ісці рознарабочым на будоўлю, кіроўцам таксі або кур'ерам.

Гэта ўсё роўна, што ехаць на новым «Мэрсэдэсе» па балоце… хтосьці, можа, на гэта і згаджаецца, але я амбіцыйны і мэтанакіраваны чалавек, ведаю сабе цану і ўпэўнены, што магу прынесці значна больш карысці, чым калі буду проста цягаць цэглу. Не хачу разменьвацца па дробязях. Веру, што ў любым разе ўсё будзе добра, — падсумаваў Анатоль Шумчанка.

Чытайце таксама:

«Быццам бы і не дурань, а нідзе не бяруць». Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка шукае працу

«Яшчэ раз трапішся — будзе крыміналка». Анатоль Шумчанка расказаў пра сваё затрыманне і тры дні ў ізалятары

Да Анатоля Шумчанкі на лецішча пракраўся злодзей

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3