Адзін з атакованых дамоў

Адзін з атакованых дамоў

Паводле інфармацыі Baza, выбух адбыўся каля 4-й гадзіны раніцы ў шматпавярхоўцы на вуліцы Атласава ў Новай Маскве, піша Baza.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося на 25-м паверсе, у некалькіх кватэрах вылецелі шыбы.

Жыхары дома, у якім адбыўся выбух, выявілі прадмет, падобны да крыла беспілотніка. Паводле версіі паліцэйскіх, адзначае выданне, якраз ён мог стаць прычынай выбуху.

Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін пацвердзіў атаку дронамі ў Маскве, некалькі будынкаў, з ягоных слоў, атрымалі «нязначныя пашкоджанні», «ніхто сур'ёзна не пацярпеў».

Як піша ТАСС, беспілотнік мог урэзацца ў шматпавярховы жылы дом у Новай Маскве. Па даных Mash, надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне 4:30 раніцы, удар прыйшоўся ў сцяну тэхнічнага паверха над вокнамі кватэры. Аскепкі, кавалкі бетону і даху ўпалі на зямлю. Расійскія медыя ўдакладняюць, што гаворка ідзе пра 24-павярховым жылы дом на вуліцы Атласава ў Новай Маскве.

Таксама іншы беспілотнік урэзаўся ў жылы дом у Маскве на Прафсаюзнай вуліцы, як пішуць медыя. Разбураны фасад і шкленне дома. БПЛА заляцеў у кватэру масквічкі на 16-м паверсе і разбіў акно. Папярэдне, пацярпелых няма. Жыхароў трох пад'ездаў дома эвакуююць.

Выбухі былі чутныя таксама ў Адзінцова, Краснагорску, у раёне Новай Рыгі, Барвісе.

Як піша Baza, больш за дзесяць беспілотнікаў збітыя ў Падмаскоўі за сённяшнюю раніцу, большасць з іх — у Істрынскім, Краснагорскім і Адзінцоўскім раёнах.

Таксама выданне піша пра тое, што некалькі беспілотнікаў збітыя над Істрай у Падмаскоўі. Нібыта беспілотнікі ляцелі ў бок Новай Рыгі пад Масквой.

Па інфармацыі Baza, у атацы на Маскву ўдзельнічала каля 25 беспілотнікаў. Большая частка была збітая сіламі СПА ў Падмаскоўі, частка дронаў зачапіліся за дрэвы і правады. Тры БПЛА ўрэзаліся ў жылыя дамы, адзін з беспілотнікаў нёс выбуховыя прылады, якія не здэтанавалі. Ніводны з іх не нанёс вялікай шкоды.

Чытайце таксама:

Чарговая начная атака на Кіеў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1