Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай

Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Набіулінай «мэтазгоднасць адзінай валюты», а таксама лічбавы рубель, рэзервовыя валюты і працу ва ўмовах санкцыяў. На сустрэчы прысутнічаў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур. 

Лукашэнка адзначыў, што ўвядзенне адзінай валюты — пытанне не сённяшняга дня.

«Я часта прыводжу вашы, нашага старшыні цытаты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, калі гаворка ідзе аб стварэнні адзінай валюты і гэтак далей, што гэта няпросты працэс. І, напэўна, не сённяшняга дня, як мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Набіулінай.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
25