Гэтым разам экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі тэлеграм-рэсурсы «Лошица — общий чат», «BYNL — Беларуская Сядзiба — чат», «БХ. Чат и комментарии», «Партизанский р-н СДЖ», «Якубовского», «Сапраудныя Беларусы», «Орша Вокзал», «Толькi пра мову!», а таксама ютуб-канал «Валерий Сахащик» і яго старонку ў інстаграме. 

Акрамя таго, у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася кніга па гісторыі Польшчы, а таксама зборнік польскіх песень. Рашэнне аб прызнанні іх экстрэмісцкімі матэрыяламі прыняў суд Баранавічаў 25 мая, як звярнуў увагу reform.by. 

У спіс уключылі друкаваныя выданні «Гісторыя Польшчы са старажытных часоў да нашых дзён» пад рэдакцыяй Ганны Сухені-Грабоўскай і Эўгеніюша Цэзары Круля, апублікаваныя ў 1995 годзе на рускай і польскай мовах. Аўтарамі пазначаныя Аліцыя Дыбкоўская, Малгажата Жарын, Ян Жарын.

Яшчэ адно папаўненне — выданне «Polskie písni patriotyczne» (Зборнік патрыятычных польскіх песень), выдавецтва Варшава, 2007 год, на польскай мове».

Чытайце таксама:

Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам

Дзяцей у школах прымушаюць глядзець фільм «Забойная пасылка»

«Дазволіў сабе ганьбіць БРСМ, віну прызнаю». Юрфак БДУ апублікаваў відэа са студэнтам на манер ГУБАЗіКа

«Якія там пытанні задаюць?» Ідэолагі звярнулі ўвагу на «Мазгабойню»

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7