Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да прэзідэнта Турцыі заявіў, што лічыць Рэджэпа Эрдагана «годным, моцным палітыкам».

«Лічу вас годным, моцным палітыкам і добрым сябрам Беларусі. У нас аднолькавыя інтарэсы па дээскалацыі міжнароднай абстаноўкі, забеспячэнні харчовай бяспекі і мірным вырашэнні спрэчак. Можаце на нас заўсёды разлічваць», — звярнуўся да Эрдагана Лукашэнка.

Пуцін назваў перамогу Эрдагана «заканамернай». 

«Перамога на выбарах стала заканамерным вынікам вашай самаадданай працы на пасадзе кіраўніка Турэцкай Рэспублікі», — напісаў Пуцін Эрдагану. 

У Турцыі сёння прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Пасля апрацоўкі больш за 98% бюлетэняў Эрдаган атрымлівае 52% галасоў, Кылычдароглу — 48%, паведамляюць агенцтвы навін. Афіцыйныя даныя выбарчай камісіі пакуль не апублікаваны. 

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Эрдаган абвясціў сябе пераможцам выбараў.

Чытайце таксама:

Курс турэцкай ліры ўпаў да чарговага гістарычнага мінімуму

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Эрдаган назваў першы тур «святам дэмакратыі» і ўпэўнена сказаў, што пераможа ў другім

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1