Фота ілюстрацыйнае
Самая вялікая чарга ўтварылася перад пунктам пропуску «Тарэспаль» — 250 легкавых аўтамабіляў.
Грузавы транспарт ідзе з затрымкамі праз літоўскія пункты пропуску «Лаварышкі» (з беларускага боку — «Катлоўка»), «Меднікі» («Каменны Лог»), «Райгардас» («Прывалка») і праз польскі памежны пункт «Кукурыкі» («Казловічы»).
Самая вялікая чарга тут — перад пунктам пропуску «Меднікі» («Каменны Лог») — 100 грузавых аўтамабіляў.
Раней паведамлялася, што з 27 па 29 мая могуць вырасці чэргі ў пункце пропуску «Каменны Лог» — там мяняюць асфальт, і дзеля таго з шасці палос, прызначаных для руху транспарту, грузавыя аўтамабілі рухаюцца толькі па адной, а легкавыя — па дзвюх палосах.
Чытайце таксама:
Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў





