У Botanic Project выйшаў новы альбом
Вядомы беларускі рэгі-калектыў 27 мая парадаваў прыхільнікаў новым рэлізам «Музыка сфер».
Альбом складаецца з дзевяці песень, якія Клім Малажавы напісаў, калі быў у турме.
«З’язджаў з калоніі на «хімію» — па гучнамоўніку транслявалі мае песні». Легенды беларускага рэгі Botanic Project пра творчасць на зоне і «апалітычнасць»
Як прызнаюцца музыканты, альбом рабіўся доўга, і ў іх нават знікала надзея, што ён выйдзе. За дапамогу яны падзякавалі калегам з гурта «Адзіс-Абеба».
Шукайце спасылкі на зручныя вам платформы: https://band.link/botanicproject2023
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ