Андрэй Баханаў. Фота: сацыяльные сеткі

Андрэй Баханаў. Фота: сацыяльные сеткі

Пра арышт Андрэя Баханава паведамілі праваабаронцы. Па іх звестках, навукоўца затрымалі 24 мая.

Раней пра зняволенне Баханава паведаміў навуковец Сяргей Бесараб

Наколькі стала вядома пазней, Андрэя затрымалі на вуліцы, па адміністрацыйным артыкуле нібыта за «хуліганства».

У дзень, калі быў апублікаваны пост Бесараба, у Інстытуце сацыялогіі сказалі, што не ведаюць пра затрыманне супрацоўніка.

У прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук таксама заявілі, што інфармацыяй пра затрыманне Баханава не валодаюць, але параілі звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Андрэй Баханаў — магістр сацыялогіі, навуковы супрацоўнік аддзела сацыяльнай тэорыі і метадалогіі. У інстытуце працуе з 2013 года. Скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук ды аспірантуру Інстытута сацыялогіі.

Баханаў мае шэраг навуковых публікацый, прысвечаных сацыяльным паводзінам моладзі.

 

Глядзіце таксама:

Вядомы хімік склаў партрэт рэпрэсаванага навукоўца. Некаторыя высновы нечаканыя
«Досвед палітычна матываванага арышту дае самы важны ўрок: ты адзін, ніхто не прыйдзе і не выратуе». Сацыяльная менеджарка падзялілася развагамі
«Як навуковец — пустое месца»: сын старшыні НАН і таварыш міністра адукацыі ў 33 гады стаў прарэктарам БДЭУ
Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
48

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?