МЗС Расіі. Фота: «Наша Ніва»

МЗС Расіі. Фота: «Наша Ніва»

Германія будзе вымушана звольніць і эвакуяваць звыш сотні сваіх дзяржслужачых з Расіі з-за ўстаноўленага ёю ліміту на дыпламатычную прысутнасць у краіне. Пра гэта 27 мая паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў МЗС Германіі.

Сярод тых, хто трапіў у спіс на скарачэнне, ёсць дыпламаты, настаўнікі, супрацоўнікі культурных устаноў (напрыклад, з Інстытута Гётэ) і іншыя.

Сам ліміт на дыпламатычную прысутнасць у Расіі дакладна невядомы, аднак ён прадугледжвае высылку нямецкіх прадстаўнікоў ужо ў пачатку чэрвеня.

«Гэты ліміт, усталяваны Расіяй на пачатак чэрвеня, патрабуе сур'ёзнага скарачэння ўсіх напрамкаў нашай прысутнасці ў Расіі. Колькасць тых, хто трапіў пад гэта скарачэнне, складае звыш 100 чалавек», — заяўляе крыніца ў МЗС Германіі агенцтву Reuters.

Паводле інфармацыі крыніцы, у самім нямецкім МЗС палічылі падобны ліміт «аднабаковым, неапраўданым і незразумелым».

Нагадаем, што яшчэ ў мінулым месяцы Германія выслала 30 расійскіх дыпламатаў. Падобныя дыпламатычныя высылкі паміж Еўропай і Расіяй абвастрыліся з-за пачатку вайны ва Украіне, у якой Германія аказвае сур'ёзную палітычную, эканамічную і вайсковую дапамогу Кіеву ў барацьбе супраць расійскай экспансіі.

Чытайце таксама:

Шольц: Пуцін хоча зрабіць Украіну і Беларусь часткамі Расіі

Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расію для заканчэння вайны

Германія выканае патрабаванне Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Пуціна — міністр юстыцыі ФРГ

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?