У прыватнасці, у праекце сказана пра «прыпыненне да адмены» грузавога руху на памежных пераходах з Беларуссю для грузавікоў, цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, а таксама для саставаў транспарту, зарэгістраваных у Беларусі ці Расіі.
Гэтае рашэнне мяркуецца ўвесці ў дзеянне на другі дзень пасля яго апублікавання.
З іншага боку, і расійскі ўрад рыхтуецца забараніць транзіт для польскіх велікагрузаў. З такой ініцыятывай выступіў старшыня думскага камітэта па транспарце, які лічыць, што такі захад мог бы быць адказам на антырасійскія дзеянні з боку Варшавы.
Чытайце таксама:
Польшча адмяняе забарону на чыгуначнае злучэнне з Беларуссю
Літоўскія чыгункі адхіляюць ад траціны да паловы заявак на перавозкі, звязаных з Беларуссю





