Аляксандр Лукашэнка адказаў на словы экс-намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака. Скрыншот з відэа

Аляксандр Лукашэнка адказаў на словы экс-намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака. Скрыншот з відэа

Лукашэнка сказаў, што ён і сам раней казаў, што «яны» рыхтуюцца да «паўстання ці рэвалюцыі» ў Беларусі. Ëн не патлумачыў, каго ён разумее пад словам «яны».

«Мы гэта ведаем даўно, мы адсочваем гэтых хлопцаў, якіх гэты хворы генерал… што там ствараюцца харугвы, цэлыя палкі там, батальёны, яны гэта так называюць… Мы ведаем, дзе яны знаходзяцца, і пайменна ведаем усіх. Хай прыходзяць, мы гатовыя», — сказаў Лукашэнка ў Маскве каналу «Расія». 

Учора з'явілася рэзананснае інтэрв'ю былога намесніка міністра абароны генерала Вальдэмара Скшыпчака тэлеканалу Polsat. 

«Трэба быць гатовымі падтрымаць войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі», — сказаў ён. 

«Давайце рыхтавацца да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца. Гаворка пра тое, каб мы не праспалі гэты момант», — дадаў ён.

«Расія абароніць братнюю Беларусь», — так на заявы польскага генерала адрэагавалі ў Крамлі. 

«Натуральна, Расійская Федэрацыя мае абавязацельствы па гарантаванні бяспекі Беларусі, што мы і будзем рабіць перад абліччам такой відавочнай пагрозы», — сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
67
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3