Дзмітрый Семчанка ў судзе. Фота: БелТА

Дзмітрый Семчанка ў судзе. Фота: БелТА

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядучы, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі, нагадвае «Вясна».

У Вярхоўным судзе 23 мая разгледзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Аляксей Рыбакоў пакінуў прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.

Пакуль адрас для падтрымкі стары: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка.

Чытайце таксама:

Былому кіраўніку лукашэнкаўскага пулу Дзмітрыю Семчанку далі тры гады калоніі

Дзмітрый Семчанка. Тры крокі да дзвярэй. Верш 

«Калі ўбачыў, як знішчаюць беларускі народ, зразумеў»: Семчанка з прэзідэнцкага пулу патлумачыў, чаму сышоў з АНТ

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2